Віктар Іванавіч Анікін
Віктар Іванавіч Анікін | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 студзеня 1918 ці 14 (27) студзеня 1918[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1997[1] (79 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат архітэктуры[2] (1970) |
Навуковае званне |
|
Член у | |
Працаваў у гарадах | Вільня, Мінск і Брэст |
Найважнейшыя пабудовы | Рэспубліканская бібліятэка |
Горадабудаўнічыя праекты | Праект рэканструкцыі цэнтра Брэста (1968) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віктар Іванавіч Анікін (14 студзеня 1918, Алатыр, Сімбірская губерня — 23 верасня 1997) — беларускі архітэктар і педагог, які працаваў у канцы 1940-х — пачатку 1950-х гадоў у Літве. Заслужаны архітэктар Беларусі (1980), член-карэспандэнт Беларускай акадэміі архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1970), прафесар (1984). Муж архітэктара Лідзіі Анікінай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1940 годзе архітэктурны факультэт Ленінградскага інстытута інжынераў камунальнай будаўніцтва[3] па спецыяльнасці «архітэктар-праекціроўшчык жылых і грамадскіх будынкаў». Быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1946 года[4]. З 1946 года Анікін працаваў у Вільнюсе раённым архітэктарам, затым творчым кіраўніком у праектных арганізацыях. За гады працы ў Літве ён стварыў шэраг праектаў буйных грамадскіх будынкаў: стадыён «Спартак» (пасля стадыён «Жальгірыс»), адміністрацыйныя будынкі міністэрстваў лясной прамысловасці і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў; прымаў удзел у праектаванні будынка Педагагічнага інстытута (цяпер Вільнюскі педагагічны ўніверсітэт). Удзельнічаў у праектаванні набярэжнай К. Пожалас у Вільні.
Анікін таксама распрацаваў у суаўтарстве з іншымі архітэктарамі шэраг серый тыпавых праектаў жылых дамоў, якія атрымалі распаўсюджанне ў будаўніцтве Літвы.
У 1958 годзе архітэктар пераехаў у Мінск, кіраўнік майстэрні, галоўны архітэктар у інстытуце «Белдзяржпраект». З 1964 года выкладаў у Беларускім політэхнічным інстытуце (цяпер БНТУ); дацэнт кафедры архітэктуры, загадчык кафедраў архітэктуры прамысловых будынкаў і горадабудаўніцтва (1977), з 1984 года прафесар кафедры горадабудаўніцтва. Кандыдат архітэктуры (1970).
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы ў Вільнюсе: рэспубліканскі стадыён «Спартак» (1950), мост цераз р. Нярыс (1952, з інжынерам Г. М. Паповым), будынкі міністэрстваў лясной прамысловасці (1953) і прамысловасці будматэрыялаў (1954), электрамеханічны тэхнікум (1956), Дзяржаўная бібліятэка Літоўскай ССР (1969), шматкватэрныя жылыя дамы па вул. Пожалас[4].
Асноўныя працы ў Беларусі (у аўтарскім калектыве): генплан (1961) і праекты забудовы мікрараёнаў Светлагорска (1961)[3], генплан Пінска (1963), праект рэканструкцыі Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР (1962), ПДП жылых раёнаў і забудовы мікрараёнаў Усход (1965—1978), Серабранка (1968—79), па вул. Чкалава (1962), Вяснянка (1986), комплекс архітэктурна-будаўнічага інстытута і навучальна-лабараторны корпус будаўнічых факультэтаў Беларускага політэхнічнага інстытута (1976—1983, сумесна з І. Есьманам[3]) у Мінску[4], генплан (1965) і праект рэканструкцыі цэнтра (1968) Брэста (сумесна з Г. Трушнікавай)[3], ПДП Усходняга раёна і праекты забудовы мікрараёнаў-1, 2 у Брэсце (1967)[4], праект добраўпарадкавання плошчы Леніна (цяпер плошча Незалежнасці) у Мінску.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Больш за 120 публікацый, у т.л. манаграфіі: «Мікрараёны Беларусі» (Мінск, 1963), «Архітэктура Савецкай Беларусі» (Масква. 1973, 1986, у аўтарскім калектыве), «Горад-герой Мінск» (Масква, 1976, з Ю. П. Грыгор’евым), «Брэсцкая крэпасць-герой» (Масква, 1981, 1985), «Архітэктурнае праектаванне жылых раёнаў» (Масква, 1987), «Горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1988, у аўтарскім калектыве)[4].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалямі. Ганаровымі граматамі Прэзідыумаў Вярхоўнага Савета ЛітССР (1949) і БССР (1989)[4].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Брестская крепость — герой. Москва: Стройиздат, 1981. 181 с. (Архитектура городов-героев)
- Жилой район крупного города: Опыт Белоруссии. Москва: Стройиздат, 1987. 190 с.
Зноскі
- ↑ а б Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия — Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
- ↑ Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі — 2015.
- ↑ а б в г Аникин Виктор Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
- ↑ а б в г д е Аникин Виктор Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аникин Виктор Иванович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 2: А — Герань / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 912 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0371-3 (Т. 2).
- Аникин Виктор Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- К 90-летию со дня рождения зодчего Аникина Архівавана 12 чэрвеня 2011.
- Партрэт аўтарства І. В. Мядзведзева — НАЦИОНАЛЬНОЕ СВОЕОБРАЗИЕ В ТВОРЧЕСТВЕ АРХИТЕКТОРА-ХУДОЖНИКА И. В. МЕДВЕДЕВА. С. 85
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Нарадзіліся 27 студзеня
- Нарадзіліся ў Алатыры
- Памерлі 23 верасня
- Памерлі ў 1997 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Выкладчыкі БНТУ
- Кандыдаты архітэктуры
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты Беларускай акадэміі архітэктуры
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Літоўскай ССР
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Педагогі Беларусі
- Выпускнікі ВНУ Санкт-Пецярбурга
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Літвы
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Брэста
- Архітэктары Вільнюса